Ірына Аляксандраўна Новікава (нар. , г. Каўнас, Літва) — беларускі ўрач алерголаг-імунолаг. Доктар медыцынскіх навук (2002), дацэнт (2003), прафесар (2008).

Біяграфія Скончыла Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1979; аспірантура, спецыяльнасць «Алергалогія, імуналогія», 1985).

Працавала ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1979—2004, ЦНДЛ, старшы лабарант, старшы навуковы супрацоўнік; кафедра клінічнай лабараторнай дыягностыкі, асістэнт, дацэнт, прафесар); Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2004; медыка-дыягнастычны факультэт, у 2004—2006 — дэкан факультэта, кафедра клінічнай лабараторнай дыягностыкі, алергалогіі і імуналогіі, з 2004 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: імуналагічная дыягностыка; імунакарыгіруючая тэрапія.

Узнагароды Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2008), Ганаровая грамата Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2015), Грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2016).

Спасылкі Новикова Ирина Александровна Доктор медицинских наук

Катэгорыя:Дэканы медыка-дыягнастычнага факультэта ГДМУ Катэгорыя:Імунолагі СССР Катэгорыя:Імунолагі Беларусі