Мікалай Іванавіч Ягоранкаў (нар. , в. Каменка, Спас-Дземенскі раён, Калужская вобласць, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне фізікі і механікі палімераў, эканаміст. Доктар хімічных навук (1988), кандыдат тэхнічных навук (1970), прафесар.
Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (механічны факультэт, 1962), Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН БССР (аспірантура, 1969), Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», 1994).
Працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм АН БССР (1972—1983, загадчык лабараторыі фізіка-хімічных паверхневых з’яў), Гомельскім дзяржаўным універсітэце (1983—1987, загадчык праблемнай лабараторыі фізіка-хімічных працэсаў), ВА «Гомсельмаш» (1987—2002, загадчык аддзела, начальнік упраўлення, намеснік генеральнага дырэктара), Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (2002—2013, кафедра «Эканоміка», прафесар), Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2013, медыка-дыягнастычны факультэт, кафедра агульнай, біяарганічнай і біялагічнай хіміі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: механіка; фізіка і хімія рэчыва; агульныя законы развіцця прыроды, грамадства, мыслення.
Узнагароды Прэмія Ленінскага камсамола (1973).
Спасылкі Егоренков Николай Иванович
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Калужскай вобласці Катэгорыя:Фізікахімікі СССР Катэгорыя:Фізікахімікі Беларусі Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі механічнага факультэта БелДУТ