Аляксей Міронавіч Тачыла (, в. Верасніца, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць — , в. Верасніца) — беларускі работнік сельскай гаспадаркі (звеннявы механізаванага звяна), Герой Сацыялістычнай Працы (1973).

Біяграфія Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю ў мясцовай школе. У гады Вялікай Айчыннай вайны падлеткам перажыў акупацыю. Рана пачаў працоўную дзейнасць, дапамагаючы бацькам па гаспадарцы. У 1944 годзе быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Служыў матросам, кулямётчыкам-зенітчыкам 2-й Лунінецкай брыгады рачных караблёў Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Пасля расфарміравання флатыліі працягнуў службу на Балтыйскім флоце.

У 1951 годзе быў звольнены ў запас і вярнуўся на радзіму. Пасля заканчэння курсаў трактарыстаў-машыністаў пры Тураўскай машынна-трактарнай станцыі (МТС) працаваў трактарыстам у гэтай арганізацыі, быў механізатарам у калгасе імя Жданава, што спецыялізаваўся на вырошчванні збожжавых і кармавых культур.

Выдавецтвам «Ураджай» у 1984 годзе была выпушчана брашура «Рекорд становится нормой», у якой А. М. Тачыла расказаў пра вопыт работы свайго механізаванага звяна.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.». Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 12 снежня 1973 года за вялікія поспехі, дасягнутыя ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве, праяўленую працоўную доблесць у выкананні прынятых абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве збожжа, бульбы, цукровых буракоў і іншых прадуктаў земляробства Аляксею Міронавічу Тачыле было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». За працоўную доблесць быў узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна і «Знак Пашаны», медалямі.

Літаратура Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 599. Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 631. Памяць : Жыткавіцкі раён / [рэдактар-укладальнік В. Р. Феранц; рэдкалегія : А. М. Сцепаненка і інш.].- Мінск : Ураджай, 1994. — 767 с. C. 662—663. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3, кн. 2 : Гомельская область. — С. 395. Рекорд становится нормой : [рассказ звеньевого механизир. звена колхоза им. Жданова Житкович. рна] / А. М. Точило; [лит. запись Я. Е. Приборкина]. — Мн. : Ураджай, 1984. — С. 3-4. Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014.- C. 219. Трудовая гвардия Гомельщины / [составители: А. М. Иванисов, А. А. Костюченко, А. М. Шныпарков]. — Минск, 1986. — С. 293—295.

Катэгорыя:Дэлегаты XXVI з’езда КПСС