Келецкае ваяводства () — адно з ваяводстваў, якія існавалі ў Польшчы ў 1945—1975 гадах. Сядзібай ваяводскіх улад быў горад Кельцы.

Было ўтворана пасля Другой сусветнай вайны дэкрэтам Польскага камітэту нацыянальнага вызвалення ад 21 жніўня 1944 года. 6 ліпеня 1950 года са складу ваяводства быў вылучаны Чэнстахоўскі павет (увайшоў у склад Катавіцкага ваяводства). Але ваяводства павялічылася за кошт Апачынскага і Канэцкага паветаў (з Лодзьскага ваяводства).

Гл. таксама Кельцы Польская Народная Рэспубліка

Катэгорыя:Гісторыя Свентакшыскага ваяводства Катэгорыя:Ваяводствы Польшчы (1944—1975)