Партызанская быгада «За Савецкую Беларусь» — партызанская брыгада, створаная ў студзені 1944 года на базе атрадаў вылучаных партызанскай брыгадай імя В. П. Чкалава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Валожынскага і Радашковіцкага раёнаў. 6 ліпеня 1944 года брыгада (962 партызаны, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад Брыгада была створана на базе атрадаў імя Кірава (арганізаваны ў снежні 1942 года ў Івянецкім раёне з групы ваеннаслужачых на чале з Я. Дз. Васюціным), «За Савецкую Беларусь» (арганізаваны ў маі 1943 года), імя Андрэева (арганізаваны ў маі 1943), вылучаных партызанскай брыгадай імя В. П. Чкалава. У склад брыгады ўваходзілі: атрад імя Кірава; атрад «За Савецкую Беларусь»; атрад імя Андрэева; атрад «Штурм»; рэзервовы атрад.
Камандаванне Камандзір Я. Дз. Васюцін
Камісар С. М. Плахін
Начальнік штаба А. С. Раманаў
Гісторыя Партызаны вялі баявыя дзеянні на чыгуначных участках Ліда — Маладзечна, Мінск — Маладзечна. У лютым — сакавіку 1944 года зрабілі больш за 20 дыверсій, падарвалі 16 эшалонаў і чыгуначны мост. Утрымлівалі паўночную граніцу Івянецка-Налібоцкай партызанскай зоны. У ліпені 1943 года атрад імя Кірава веў абарончыя баі з карнікамі, у кастрычніку правёў сустрэчны бой з ворагам, які спрабаваў прарвацца да пасадачнай авіяпляцоўкі. У сакавіку 1944 года брыгада разбіла 7 нямецкіх апорных пунктаў у Радашковіцкім і іншых раёнах. 1 ліпеня 1944 года брыгада перарэзала дарогі Ракаў — Валожын, Гарадок — Валожын, па якіх адступаў праціўнік.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе