«Жалезны чалавек 3» () — амерыканскі супергеройскі баявік 2013 года, заснаваны на коміксах выдавецтва «Marvel Comics». Стварэннем карціны займалася кампанія «Marvel Studios», а распаўсюджваннем «Walt Disney Studios Motion Pictures». З’яўляецца працягам фільмаў «Жалезны чалавек» і «Жалезны чалавек 2», а таксама 7-й па ліку карцінай кінематаграфічнага сусвету Marvel. Рэжысёрам фільма выступіў Шэйн Блэк, які разам з Дру Пірсам напісаў сцэнарый.

Фільм «Жалезны чалавек 3» пачаў Другую фазу КСМ. Прэм’ера стужкі ў Беларусі адбылася 2 траўня 2013 года.

Сюжэт Калі свет Старка бурыцца на яго вачах па віне невядомых супернікаў, Тоні прагне знайсці вінаватых і паквітацца з імі. Апынуўшыся ў бязвыхаднай сітуацыі, Старк можа разлічваць толькі на сябе і сваю вынаходлівасць, каб абараніць тых, хто яму дарагі. Гэта становіцца сапраўдным выпрабаваннем для героя, якому прыйдзецца не толькі ваяваць з падступным ворагам, але і разабрацца ў сабе, каб знайсці адказ на пытанне, якое даўно яго трывожыць: што важней — чалавек ці касцюм?

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы кінематаграфічнага сусвету Marvel Катэгорыя:Фільмы ЗША 2013 года Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Браян Тайлер