Інтэграцыя (ад — «аднаўленне», «папаўненне», «злучэнне») — працэс аб'яднання частак у цэлае. У залежнасці ад кантэксту можа разумецца: Вэб-інтэграцыя — аб’яднанне разнастайных частак і сістэм у адзінае асяроддзе на базе вэб. Інтэграцыя даных — аб’яднанне даных, якія знаходзяцца ў розных крыніцах, і прадастаўленне даных карыстальнікам ва ўніфікаваным выглядзе. Інтэграцыя імплантатаў у касцяную тканіну — прыватны выпадак уключэння чужароднага цела ў тканкавае асяроддзе жывога арганізма. Палітычная інтэграцыя — працэс збліжэння палітычных структур, накіраваны ў бок узаемнага супрацоўніцтва. Сістэмная інтэграцыя. Сацыяльная інтэграцыя — працэс устанаўлення аптымальных сувязяў паміж адносна самастойнымі сацыяльнымі аб’ектамі. Эканамічная інтэграцыя — працэс збліжэння і аб’яднання прадпрыемстваў, галін, рэгіёнаў, краін. Экалагічная інтэграцыя — рашэнне комплексу экалагічных праблем, звязаных з уздзеяннем гаспадарчай дзейнасці чалавека на навакольнае прыроднае асяроддзе.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Інтэграцыя · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.