32-я партызанская брыгада імя М. І. Калініна — партызанская брыгада, створаная ў маі 1944 года на базе атрада імя Пархоменкі (арганізаваны ў лістападзе 1942 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Капыльскага і Чырвонаслабодскага раёнаў. 1 чэрвеня 1944 года брыгада (477 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад атрад імя Пархоменкі; атрад імя Варашылава; кавалерыйскі атрад імя Сталіна.
Камандаванне Камандзір П. В. Качкоў
Камісар А. З. Драбеня
Начальнік штаба І. М. Валністы
Гісторыя Баявыя дзеянні партызаны праводзілі на варожых камунікацыях. Удзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна». У лютым 1944 года разам з 12-й кавалерыйскай партызанскай брыгадай імя І. В. Сталіна напалі на гарнізон у вёсцы Дзяніскавічы Ганцавіцкага раёна. Правялі 9 баёў па выратаванні мірнага насельніцтва ад вывазу ў Германію. У час наступлення Чырвонай Арміі будавалі пераправы цераз раку Морач.
Памяць У 1965 годзе ў вёсцы Вялікі Рожан Салігорскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе