Аляксандр Маркавіч Фельдман (нар. , г. , Крымская АССР) — беларускі настаўнік-метадыст. Народны настаўнік Рэспублікі Беларусь (2026).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і музыканта-флейтыста. У два гады пераехаў з бацькамі ў Чалябінск, дзе перажыў вайну, а ў 1944 годзе — у горад Каўроў (сёння —адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна Уладзімірскай вобласці Расіі). У Каўрове фарміравалася трупа Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларускай ССР, куды быў запрошаны і яго бацька. У лістападзе 1944 г. сям’я пераехала ў Мінск.

Вучыўся ў мінскіх школах № 24 (сёння — дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 24 г. Мінска») і № 42, дзе яму выкладаў фізіку настаўнік нобелеўскага лаўрэата па фізіцы Жарэса Алфёрава Я. Б. Мельцэрзон. Паралельна навучаўся музыцы па класе скрыпкі спачатку ў музычнай школе, а потым — у сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага

Скончыў матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага . Пасля заканчэння інстытута працаваў у розных школах Беларусі. З 1968 г. выкладчык матэматыкі ў сярэдняй школе № 19 імя Янкі Купалы г. Мінска.

Навуковая і педагагічная дзейнасць

Артыкулы А. Фельдмана друкаваліся ў саюзным часопісе «Математика в школе», беларускіх перыядычных выданнях: часопісах «Матэматыка» і «Минская школа сегодня», «Настаўніцкай газеце».

З’яўляецца стваральнікам «метаду прамавугольнага тэтраэдра», які ўжываецца пры рашэнні стэрэаметрычных задач (сфармуляваны і аформлены ў 1986 годзе, афіцыйна апублікаваны ў навукова-метадычным часопісе Міністэрства асветы СССР «Математика в школе» у 1988 годзе).

Кнігі, артыкулы Фельдман, А. М. Математики в школе много не бывает: из опыта преподования некоторых тем учебной програмы по математике / А. М. Фельдман. — Минск : Народная асвета, 2017. — 143 с. Фельдман, А. М. Элементы комбинаторики. Бином Ньютона : [урок математики, 10-й класс) / А. М. Фельдман // Настаўніцкая газета. — 2016. — 19 сак. — С. 20—21. Фельдман, А. М. От задачи к задаче : теорема Менелая : [в помощь учителю] / А. М. Фельдман // Матэматыка. — 2018. — № 6. — С. 46—54 . Фельдман, А. М. От задачи к задаче: вращение плоских фигур : [в помощь учителю] / А. М. Фельдман // Матэматыка. — 2019. — № 6. — С. 57—62 . Фельдман, А. М. Про ОДЗ и не только : (о логике решения уравнений в школьном курсе алгебры) / А. М. Фельдман // Матэматыка. — 2022. — № 1. — С. 55—60.

Узнагароды і званні 1999 — дэлегат I з’езда настаўнікаў Беларусі; 2001 — званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь»; 2004 — кваліфікацыйная катэгорыя «настаўнік-метадыст» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; 2006 — дэлегат III Усебеларускага народнага сходу двойчы — «Сорасаўскі настаўнік»; 2026 — званне «Народны настаўнік Беларусі»Амаль 60 прадстаўнікоў розных сфер удастоены дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі;

Крыніцы

Літаратура Фельдман Александр Маркович // Учителя-методисты столицы: теория и практика професионального роста : банк данных (2015—2019 гг.) / сост. : Б. В. Пальчевский [и др.]; науч. ред. Т. И. Мороз. — Минск: МГИРО, 2021. — С. 122—125. Александр Фельдман: «Математика — это системообразующий предмет!» : [беседа с учителем математики средней школы № 19 г.] / беседовал Александр Каменчуков // Минская школа сегодня. — 2016. — № 11. — С. 8—11 . Матэматыкі многа не бывае : [гутарка з настаўнікам матэматыкі мінскай сярэдняй школы № 19 Аляксандрам Маркавічам Фельдманам] / гутарыла Вольга Дубоўская // Настаўніцкая газета. — 2017. — 18 лют. — С. 8. Александр Фельдман: «В год столетнего юбилея школы я продолжу педагогическую деятельность» : [беседа с учителем математики средней школы № 19 г.] / беседовал Алесь Громыко // Минская школа сегодня. — 2017. — № 8. — С. 52—53.

Спасылкі Фельдман Александр Маркович . Банк дадзенных настаўнікаў кваліфікацыйнай катэгоріі «настаўнік-метадыст» Старейший в стране учитель математики Александр Фельдман — о царице наук, талантливых учениках и любимой цифре Старейший учитель математики Беларуси: «Три часа на весь тест недостаточно» Легендарный учитель Александр Фельдман: «Планирую проработать до 99 лет» «Успехи моих учеников — это мои успехи». Заслуженный учитель математики Беларуси — о своей работе и как заслужить любовь своих учеников

Катэгорыя:Педагогі Беларусі