Праект «Адам» () — амерыканскі фантастычны баявік рэжысёра Шона Леві, прэм’ера якога адбылася ў сакавіку 2022 года.

Сюжэт "Праект «Адам» перанясе вас у 2050 год — там людзі ўжо навучыліся падарожнічаць у часе з дапамогай звышхуткіх самалётаў і тэхналогіі, што ўмее ствараць «кратовыя норы» ў часе. Гэтай тэхналогіяй скарыстаўся пілот Адам Рыд — ён накіроўваецца ў мінулае, каб знайсці каханую, якая знікла ў часе, і не даць выкарыстаць такія падарожжы ў разбуральных мэтах.

Але героя раняць, і ён прыбывае ў няправільны час — замест 2018-га ён прылятае ў 2022-і год. Там сустракаецца з 12-гадовай версіяй сябе і спрабуе разам з сабой жа адшукаць уласнага бацьку-навукоўца, што і прыдумаў некалі машыну часу. Галоўная мэта — зрабіць так, каб людзі ніколі не навучыліся падарожнічаць у часеШто паглядзець. "Праект «Адам» — падарожжы ў часе, зорны склад і высокія рэйтынгі на Netflix.

Катэгорыя:Фільмы ЗША 2022 года Катэгорыя:Фільмы пра падарожжы ў часе