Фесалійскі ўніверсітэт () — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Волас.

Агульная характарыстыка Універсітэт уключае галоўны кампус у горадзе Волас і рэгіянальныя кампусы, размешчаныя ў Кардзіцы, Ларысе, Трыкале і Ламіі. Цэнтральны адміністрацыйны і навучальны корпус універсітэта размешчаны на набярэжнай марскога порта. Яго часта называюць галоўным універсітэцкім кампусам, але насамрэч універсітэт не мае адзінай асноўнай пляцоўкі, бо ў яго ёсць некалькі аб'ектаў з будынкамі, якія геаграфічна размеркаваны ў шырокім рэгіёне Воласа.

Структура Факультэт сельскагаспадарчых навук Факультэт эканамічных і адміністрацыйных навук Інжынерны факультэт Тэхналагічны факультэт Факультэт гуманітарных і сацыяльных навук Факультэт фізічнай культуры, спорту і дыеталогіі Факультэт навук аб здароўі Факультэт (дакладных) навук

Спасылкі

Катэгорыя:Універсітэты Грэцыі Катэгорыя:Волас (горад)