Крыцкі ўніверсітэт () — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай на востраве Крыт.
Агульная характарыстыка Універсітэт размешчаны ў гарадах Рэтымна (афіцыйная сядзіба) і Іракліян. Гэта адзін з самых вядомых і аўтарытэтных універсітэтаў краіны.
Па стане на 2017 год, тут налічвалася 16 000 студэнтаў і 2 500 аспірантаў, больш за 500 выкладчыкаў, а таксама каля 420 адміністрацыйных супрацоўнікаў.
Універсітэт заняў 62-е месца ў спісе The Times Higher Education 2018 года сярод лепшых універсітэтаў свету ва ўзросце да 50 гадоў і менш.
Структура Школа філасофіі Школа сацыяльных, эканамічных і палітычных навук Школа адукацыі Школа навукі і тэхнікі Школа медыцыны
Спасылкі
Катэгорыя:Універсітэты Грэцыі Катэгорыя:Крыт