Астрыд Ньяльсдоцір (Ньяльсдотэр; Astrid Njalsdotter, Ástríðr Njálsdóttir, таксама Aestrith) ― жонка Рагнвальда Старога і прамаці шведскай дынастыі Стэнкіляў. Часам называецца каралевай Швецыі, хоць дадзенае сцвярджэнне з’яўляецца спрэчным.

Біяграфія Адзіная першакрыніца, якая апавядае пра жыццё Астрыд ― Сага аб Хервёр, у якой гаворыцца, што яна была дачкой Ньяла Фінсана з ХалугаландаThe Saga of Hervör and Heithrek, in Stories and Ballads of the Far Past, translated from the Norse (Icelandic and Faroese), by N. Kershaw.Cambridge at the University Press, 1921. . Як вынікае з іншых крыніц, Ньял Фінсан быў сынам Гунхільды Хальвдансдоцер з сям’і Ск’яльга і нашчадкам па жаночай лініі Харальда Хорфагера, першага караля Нарвегіі і меркаванага прадстаўніка дынастыі ІнглінгаўDetlev Schwennicke (1984), Europäische Stammtafeln, Vol. II. Marburg: Stargardt, Tafel 105.. Згодна сазе аб Хервёр, Астрыд нарадзіла Стэнкіля (пам. 1066), які стаў ярлам у Швецыі і пазней атрымаў у спадчыну Каралеўства каля 1060 года. Яе ўнукі, шведскія каралі Хальстэн і Інгэ I Старэйшы, нарадзіліся прыкладна ў 1050―1060 гадах, яе шлюб, верагодна, адбыўся ў 1020―1030 гадах. Нічога не вядома пра той час, калі яна памерла.

Хто на самай справе быў мужам Астрыд, таксама дакладна невядома. У старой гістарыяграфіі было распаўсюджана сцвярджэнне аб тым, што яго варта атаясамліваць з Рагнвальдам Ульфсаном, ярлам гётаў, які служыў пры карале Олафе у пачатку XI стагоддзя. Па звестках скандынаўскіх саг, Рагнвальд Ульфсан быў вымушаны бегчы са Швецыі пасля спрэчкі з каралём, і ў выніку стаў ярлам у Старой Ладазе. Аднак гэты Рагнвальд быў жанаты з нарвежскай прынцэсайІнгеборгай Тругведоцір і быў бацькам Улеба і Эйліфа і ніяк не звязаны са Стэнкілем. Таму сцвярджэнні аб тым, што Рагнвальд пабраўся другім шлюбам з Астрыд з’яўляецца ўсяго толькі здагадкайMats G. Larsson (2002), Götarnas riken: Upptäcktsfärder till Sveriges enande. Stockholm: Atlantis, p. 154-7..

Магчымая каралева Швецыі Нямецкі царкоўны гісторык Адам Брэменскі піша, што Стэнкіль быў пасынкам (privignus) або пляменнікам (nepos) папярэдняга шведскага кіраўніка Эйдмунда Старога (каля 1050 ― каля 1060).Adam av Bremen (1984), Historien om Hamburgstiftet och dess biskopar. Stockholm: Proprius, p. 139-40 (Book III, Chapter 15). Зыходзячы з гэтага, можна выказаць здагадку, што Астрыд спачатку была ў шлюбе з Рагнвальдам, а затым выйшла замуж за Эйдмунда, чыя жонка наогул невядомая. Гэта здагадка тлумачыць логіку атрымання ў спадчыну каралеўства каля 1060 года, калі дынастыя Мунсё вымерла па мужчынскай лініі. Аднак, Сага аб Хервёр абвяшчае, што Стэнкіль атрымаў у спадчыну трон праз яго жонку, якая была дачкой Эйдмунда. Таму сучасныя гісторыкі схільныя сумнявацца ў гэтай гіпотэзеHans Gillingstam (1981), «Utomnordiskt och nordiskt i de äldsta svenska dynastiska förbindelserna», Personhistorisk tidskrift 77:1, p. 18.

Літаратура

Elgenstierna, Gustaf (1925—1936), Den introducerade svenska adelns ättartavlor, Vol. I—IX. Ohlmarks, Åke (1973), Alla Sveriges drottningar (All the queens of Sweden; in Swedish). Stockholm: Gebers.

Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XI стагоддзя Катэгорыя:Жанчыны Сярэдневякоўя