Крысціна Б’ёрнсдоцір Дацкая (, ) — каралева-кансорт Швецыі, жонка Эрыка IX Святога і маці караля Кнута I Эрыксана.

Біяграфія Згодна «Сазе пра нашчадкаў Кнута» Крысціна была дачкой Б’ёрна Харальдсена Жалезнабокага і яго жонкі, шведскай прынцэсы Кацярыны Інгесдотэр, дачкі караля Швецыі Інгэ I. Яна засталася сіратой ў 1134 годзе, калі яе бацька прынц Б’ёрн быў забіты па загадзе свайго дзядзькі, караля Даніі Эрыка IIHans Olrik, «Oluf (Haraldsen)», Dansk Biografisk Leksikon, pp. 426-7.

У 1149 або 1150 годзе Крысціна выйшла замуж за свайго стрыечнага брата Эрыка IX, у той час прэтэндэнта на трон ад Упланда. Праз шэсць гадоў яе муж стаў каралём Швецыі; яна была каралевай Швецыі на працягу чатырох гадоў, з 1156 па 1160 годA.M. Strinnholm, Svenska folkrts historia, Vol. IV. Stockholm: Hörbergska Boktryckeriet, 1852, p. 120. Іх дзецьмі былі:

Кнут Эрыксан, кароль Швецыі (1167—1196) Філіп Эрыксан Катарына Эрыксдотэр, жонка Нільса Блэйка Маргарыта Эрыксдотэр, жонка нарвежскага караля Сверыра Сігурдсана

Каралева Крысціна засталася ў гісторыі дзякуючы яе канфлікту з Варнхемскім манастыром. У яе была спрэчка з манахамі па пытанні ўласнасці на зямлю, на якой стаяў манастыр, паколькі яна лічыла яе сваёй спадчынай ад сваёй сваячкі лэдзі Сігрыд. Сцвярджаецца, што яна пераследвала манахаў: сага абвінавачвае яе ў тым, што яна адправіла ў манастыр жанчын, каб тыя танцавалі аголенымі перад манахаміChrister Öhman (Swedish): Helgon, bönder och krigare. Berättelser ur den svenska historien (Saints, farmers and warriors. Stories from the history of Sweden). Гэта вымусіла манахаў пакінуць краіну і шукаць прытулку ў Даніі, дзе ў 1158 годзе яны заснавалі абацтва Уіцкло. З-за гэтага канфлікту Папа Рымскім разглядаў магчымасць адлучэння яе ад царквы.

Каралева Крысціна заўдавела пасля забойства караля каля сабора ва Упсале ў 1160 годзе. Паводле легенды, яна бегла са сваім сынам і паслядоўнікамі, забраўшы каранаваную галаву свайго мужа. Лічыцца, што наступныя гады яна правяла ў Даніі.

У 1167 годзе яе сын быў прызначаны каралём Кнутам I. Як мяркуецца ўдава каралева Крысціна памерла ў пачатку яго праўлення прыкладна ў 1170 годзе, аднак ні дата яе нараджэння, ні смерці дакладна не вызначаны.

Продкі

Літаратура

Hagerman, Maja, Spåren av kungens män (Traces after the King’s men). Rabén Prisma (1996). Nationalencyklopedin, Bokförlaget Bra Böcker AB, Höganäs (1992) Nordisk familjebok Åke Ohlmarks: Alla Sveriges drottningar (All the queens of Sweden). Stockholm: Gebers (1973). Christer Öhman: «Helgon, bönder och krigare. Berättelser ur den svenska historien» (Saints, peasants and warriors. Stories from the Swedish history) (1994).

Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XII стагоддзя Катэгорыя:Дацкія прынцэсы Катэгорыя:Эстрыдсены