Інгамодэр () ― умоўнае імя, уведзенае шведскімі гісторыкамі для абазначэння дачкі Эйдмунда Старога, якая была жонкай караля Швецыі Стэнкіля і чыё сапраўднае імя невядома. Даслоўна перакладаецца на беларускую мову як «маці Інгэ» (гэта значыць маці караля Інгэ I Старэйшага)Stenkilsätten (Funderingar över vår 1000-åriga historia).
Біяграфія Гэтая жанчына нарадзілася каля 1025 года ў сям’і караля Эйдмунда і каралевы Астрыд. Выйшла замуж за Стэнкіля, які пазней атрымаў у спадчыну бацькоўскі тытул ярла. Па дадзеных некалькіх больш ці менш надзейных крыніц, у Стэнкіля было чацвёра сыноў:
Інгэ I Старэйшы, кароль Швецыі Хальстэн, кароль Швецыі Свейн Стэнкільсан Эрык Стэнкільсан
Інгема
Сучаснымі генеалагамі вылучаюцца спекулятыўныя здагадкі аб тым, што Інгамодэр з’яўляецца той жа самай асобай, што і Інгема, аднак надзейных крыніц, якія пацвярджаюць гэтую версію, не існуе. Ігема была мясцовашанаванай святой, шанаванай у правінцыі Вестэргётланд, аднак, яна не была афіцыйна прызнана каталіцкай царквой. Вядомая ў першую чаргу ў сувязі з традыцыямі мясцовых каля калодзежа Інгема. Калодзеж Інгема (), размешчаны паміж гарадамі Шовдэ і Тыдахольм, уяўляе сабой крыніцу, якая, паводле некаторых здагадак, магла быць паганскай святыняй. Калодзеж абнесены каменем, яго памеры складаюць 1,2 × 0,6 метра. Пакрыты вапняковай плітой. З’яўляецца месцам паломніцтва, у XIX стагоддзі людзі кідалі ў яго манеты і верылі, што гэты рытуал даруе здароўе. Аднак самыя раннія згадкі аб гэтых звычаях датуюцца канцом XVII стагоддзя.
Продкі
Літаратура
Ohlmarks, Åke Alla Sveriges drottningar (AWE/Geber: 1976) Ohlmarks, Åke Alla Sveriges prinsessor (AWE/Geber: 1979)
Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў Швецыі Катэгорыя:Прынцэсы Швецыі Катэгорыя:Жанчыны XI стагоддзя Катэгорыя:Мунсё (дынастыя)