Царскія псалмы — некаторыя псалмы кнігі Псалтыр, у цэнтры якіх стаіць постаць цара і якія прысвечаны якой-небудзь важнай падзеі з ягонага жыцця. Напрыклад, узыходжанню на пасад (Псалом 2) або шлюбу (Псалом 44).
У строгім сэнсе тэрмін «царскія псалмы» не абазначае нейкі пэўны літаратурны тып. Ключавым крытэрам адпаведнасці тэрміну служыць постаць галоўнага героя .
Да царскіх нярэдка адносяць псалмы 2, 19, 20, 44, 71, 88, 100, 109, 131, 141 (пералік можа адрознівацца ў розных аўтараў). Акрамя таго, псалмы 92-98 часам называюць царскімі, таму што яны «ўслаўляюць Бога як цара».
Царскія псалмы паказваюць адмысловую сувязь Бога і цароў, хоць дакладнае азначэнне прыроды гэтай сувязі не відавочнае. Яны часта супадаюць з месіянскімі псалмамі і псалмамі, якія маюць сэнс эсхаталагічны сэнс. Ранняя Царква чула ў такіх псалмах абяцанні аб Месіі. Пры гэтым царскія псалмы нярэдка ідэалізавалі зямных цароў, далёка не заўсёды адпавядаючы рэчаіснасці.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Псалмы