Чэслаў Міхневіч (; нар. , Бярозаўка, Лідскі раён) — польскі футбаліст і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам саудаўскага клуба «Абха».

Біяграфія Нарадзіўся ў 1970 годзе на Беларусі ў горадзе Бярозаўка (Лідскі раён). Яго дзеда па лініі маці выслалі ў Сібір падчас сталінскіх рэпрэсій. Пасля вяртання з Сібіры дзед пасяліўся на Гродзеншчыне. Маці Чэслава з’ехала з мужам у Польшчу, але калі была цяжарная, вярнулася ў Бярозаўкуhrodna.life.

Чэслаў Міхневіч граў брамнікам у клубах: «Оса» Біскупец Паморскі, «Балтык» Гдыня, «Палонія» Гданьск. У 2000 годзе скончыў кар’еру футбаліста.

Распачаў трэнерскую кар’еру. У 2017—2020 трэніраваў маладзёжную зборную Польшчы U-21, у 2020—2021 гадах — варшаўскую «Легію». 31 студзеня 2022 года паведамлена аб прызначэнні яго галоўным трэнерам зборнай Польшчы па футболе, быў падпісаны кантракт да канца 2022 года з магчымасцю працягненняtwitter.com/Czarek_Kulesza. Пакінуў пасаду пасля чэмпіянату свету 2022.

У чэрвені 2023 года падпісаў кантракт з саудаўскім клубам «Абха».

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Польшчы Катэгорыя:Ігракі ФК Балтык Гдыня Катэгорыя:Ігракі ФК Стачнёвец Гданьск Катэгорыя:Ігракі ФК Аміка Уронкі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Польшчы Катэгорыя:Трэнеры ФК Лех Познань Катэгорыя:Трэнеры ФК Заглэмбе Любін Катэгорыя:Трэнеры ФК Арка Гдыня Катэгорыя:Трэнеры ФК Відзаў Лодзь Катэгорыя:Трэнеры ФК Ягелонія Беласток Катэгорыя:Трэнеры ФК Палонія Варшава Катэгорыя:Трэнеры ФК Падбяскідзе Бельска-Бяла Катэгорыя:Трэнеры ФК Погань Шчэцін Катэгорыя:Трэнеры ФК Брук-Бэт Тэрмаліца Няцеча Катэгорыя:Трэнеры маладзёжнай зборнай Польшчы па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Легія Варшава Катэгорыя:Трэнеры зборнай Польшчы па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Абха