Арцём Сяргеевіч Камалыеў (нар. 1975, Мінск, цяпер Беларусь) — беларускі суддзя. Першы намеснік старшыні Гомельскага абласнога судаКіраўніцтва Гомельскага абласнога суда .

Біяграфія У 1997 годзе скончыў Гомельскі політэхнічны інстытут, у 2000 годзе — Гуманітарна-эканамічны інстытут, у 2015 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1997 па 2000 гады — судовы выканаўца суда Гомельскага раёна. З ліпеня 2000 года — стажор суддзі суда Гомельскага раёна. З кастрычніка 2001 года — суддзя суда Гомельскага раёна. У жніўні 2004 года прызначаны намеснікам старшыні гэтага суда. З кастрычніка 2009 па 2015 год — старшыня суда Рэчыцкага раёна.

У ліпені 2015 года прызначаны намеснікам старшыні Гомельскага абласнога суда. З лістапада 2017 года — першы намеснік старшыні Гомельскага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Катэгорыя:Суддзі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі МГЭІ