Эскуінтла () — горад і муніцыпалітэт на поўдні цэнтральнай часткі Гватэмалы, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Эскуінтла. Размешчаны прыкладна за 45 км на паўднёвы захад ад горада Гватэмала, ля падножжа хрыбта Сьера-Мадрэ-дэ-Ч’япас, на вышыні 355 м над узроўнем мора. Горад ляжыць на скрыжаванні аўтамабільных дарог CA-2 і CA-9. Эскуінтла з’яўляецца адным з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў краіны.

Насельніцтва горада па дадзеных на 2002 год — чалавек, насельніцтва муніцыпалітэта — чалавек. Плошча муніцыпалітэта — 332 км².

У Эскуінтле знаходзіцца два нацыянальныя паркі, Пакая і Сіпакатэ-Наранха.

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Гватэмалы