Ржа́кса () — рабочы пасёлак у Ржаксінскім раёне Тамбоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр раёна. Утварае аднайменнае муніцыпальнае ўтварэнне Ржаксінскі пассавет са статусам гарадскога паселішча як адзіны населены пункт у яго складзе. Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы вобласці, за 73 км ад Тамбова. Аднайменная чыгуначная станцыя на лініі Тамбоў — Балашоў Паўднёва-Усходняй чыгункі. Населены пункт упершыню ўпамінаецца ў 1822 годзе.

Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1968 года.

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Тамбоўскай вобласці