Са́лаца (, ліў. Salatsa) — рака на поўначы Латвіі, прыток — Мазсалаца, выцякае з возера Буртніекс, даўжыня 96 км. Цячэ па Латвійскай паўночнай лясной раўніне. Рака працякае праз тры гарады, Мазсалаца, Стайцэлэ і Салацгрыва. Упадае ў Рыжскі заліў Балтыйскага мора ў горадзе Салацгрыва.
У рацэ водзяцца плотка, акунь, лешч, шчупак і міногі. Салаца — месца адпачынку. Берагі ракі месцамі скалістыя, з чырвонага пясчаніку дэвонскага перыяду, па берагах размешчана мноства пячор, а ў наваколлях растуць лясы.
Катэгорыя:Рэкі Латвіі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Балтыйскае мора