Blueberry Hill — амерыканская эстрадная песня, якую напісалі ў 1940 годзе Вінсент Роўз (музыка), Эл Льюіс і Лары Сток (тэкст). Найбольшую папулярнасць песня атрымала ў выкананні Фэтса Даміна ў 1956 годзе.
Таксама вядомым з’яўляецца яе выкананне на той час прэм’ер-міністрам Расіі Уладзімірам Пуціным на дабрачынным канцэрце ў Санкт-Пецярбургу 10 снежня 2010 года. Канцэрт быў прысвечаны дзецям з анкалагічнымі захворваннямі. Падчас канцэрту адна з вядучых падыйшла да століка, дзе сядзеў Пуцін і прапанавала яму што-небудзь спець.
— Я, як і пераважная большасць людзей, ні спяваць, ні граць не ўмею, але люблю гэта рабіць … Вам прыйдзецца пацярпець, — папярэдзіў Пуцін прысутных, пасля чаго падышоў да раяля і стаў найграваць.
Ён выканаў песню пад акампанемент фартэпіяна і ў суправаджэнні джазавага аркестра. Зал вітаў выступ расійскага прэм’ера апладысментамі. Пасля гэтага Пуцін выканаў кампазіцыю групы Зямляне «Трава каля дома» і сыграў на раяле «З чаго пачынаецца Радзіма».
Спасылкі
Катэгорыя:Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін Катэгорыя:Песні 1940 года