Гаўр-Нармандскі ўніверсітэт () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Гаўр.

Гісторыя Афіцыйна заснаваны 27 жніўня 1984 года, установа ў Гаўры фактычна пачала сваю дзейнасць у 1967 годзе з факультэта электратэхнікі ў складзе Руанскага ўніверсітэта. Пасля будзе створана некалькі факультэтаў, у тым ліку міждысцыплінарны факультэт па міжнародных справах у 1972 годзе. У жніўні 1984 года ў адміністрацыйным парадку быў створаны самастойны ўніверсітэт у Гаўры. У 1994 годзе быў створаны Вышэйшы інстытут лагістычных студый, за якім у 1998 годзе рушыў услед факультэт ў галіне літаратуры і гуманітарных навук. З 1 студзеня 2011 года ўніверсітэт стаў «аўтаномным», гэта значыць перайшоў на пашыраныя абавязкі і кампетэнцыі ў галіне людскіх рэсурсаў і фінансаў.

Структура Факультэт навукі і тэхнікі Факультэт міжнародных адносін Факультэт літаратуры і гуманітарных навук Тэхналагічны інстытут Вышэйшы інстытут лагістычных навук

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Гаўр