Іхія Лівія, альбо Адраджэнне Лівіі — палітычная партыя Лівіі, заснаваная 24 жніўня 2017 года Арэфам Алі Наедам. Заяўленая мэта — стварэнне «стабільнай, дэмакратычнай і квітнеючай краіны». Пасля свайго стварэння рух бяздзейнічаў, перш чым 20 жніўня 2018 года Арэф Наед абвясціў аб вылучэнні сваёй кандыдатуры на ўсеагульных выбарах 2019 года.

Ва ўмовах грамадзянскай вайны і двоеўладдзя партыя распрацавала «чатыры слупа», якія неабходныя для стварэння стабільнай Лівіі да 2023 года. Да іх адносяцца: мір, бяспека і вяршэнства закона; эканамічнае развіццё; развіццё чалавека; рэформа дзяржаўнага кіравання і дзяржаўнага сектара.

«Іхія Лівія» стаіць на пазіцыях ліберальнай дэмакратыі, канстытуцыяналізму і грамадзянскага нацыяналізму.

Спасылкі Афіцыйны сайт Катэгорыя:Палітычныя партыі Лівіі Катэгорыя:Палітычныя партыі, заснаваныя ў 2017 годзе Катэгорыя:Нацыяналістычныя партыі Катэгорыя:Ліберальныя партыі