Ольшэ () або Ольза () — рака ў Чэхіі і Польшчы, утварае частку мяжы паміж Чэхіяй і Польшчай працягласцю 25,3 км. Правы прыток верхняга цячэння Одры.

Даўжыня ракі — 86,2 км. Плошча вадазборнага басейна — 1118 км². Сярэдні расход вады ля горада Цешын у перыяд з 1964 па 1990 год — 8 м³/с.

Працякае ў гістарычным рэгіёне Цешынская Сілезія.

Пачынаецца ў Сілезскіх Бяскідах вышэй за 909 м над узроўнем мора на схілах гары Каралюўка каля вёскі Камяшніца. Далей цячэ праз Заходнебяскідскае перадгор’е ў Остраўскую катлавіну. Упадае ў Одру на вышыні 190 м над узроўнем мора на поўнач ад горада Багумін.

Катэгорыя:Прытокі Одры Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Рэкі Сілезскага ваяводства Катэгорыя:Рэкі Чэхіі