Набярэжная Лейтэнанта Шміта () — правая набярэжная Вялікай Нявы ў Санкт-Пецярбургу. Да 1918 года Мікалаеўская набярэжная.

Пралягае ад Благавешчанскага моста да 22—23 ліній В. В. Размешчана на Васільеўскім востраве.

У першай чвэрці XVIII стагоддзя быў узведзены дом № 17, перабудаваны для Марскога корпуса ў 1796—1798 гадах па праекце архітэктара Ф. І. Волкава, з дамавым храмам пры ім у гонар Паўла Спавяданьніка. Сёння ў гэтым будынку знаходзіцца Марскі Корпус Пятра Вялікага. Перад будынкам вучылішча стаіць помнік мараплаўцу і адміралу І. Ф. Крузенштэрну, які здзейсніў першае кругасветнае падарожжа на рускім караблі. У 1873 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё гэтага помніка, створанага скульптарам І. Шродэрам і архітэктарам І. Манігеці.

Цэнтральную частку панарамы набярэжнай Лейтэнанта Шміта займае пяцікупальная царква Успення Найсвяцейшай Багародзіцы, збудаваная па праекце інжынера В. А. Касякова ў канцы XIX стагоддзя. Раней на гэтым месцы размяшчалася падворак Кіева-Пячэрскай лаўры. З 1721 па 1766 года тут знаходзіўся падворак Троіца-Сергіева манастыра, Пскоўскага Архірэйскага Дома — з 1766 па 1875 год і Кіева-Пячэрскай лаўры — з 1875 па 1933 год.

Архітэктурны ансамбль набярэжнай завяршае 12-калонны дарыйскі порцік Горнага інстытута, упрыгожаны скульптурамі, выкананымі С. Піменавым і В. Дэмут-Маліноўскім.

Літаратура

Катэгорыя:Набярэжныя Санкт-Пецярбурга