Франц Юльевіч Левінсон-Лесінг (1861—1939) — рускі і савецкі вучоны-геолаг, петрограф і арганізатар навукі, акадэмік АН СССР (1925). Заслужаны дзеяч навукі Армянскай ССР.

У 1885—1887 гадах займаўся даследаваннем геалогіі і петраграфіі у Аланецкай губерні. У 1886 годзе заняў пасаду кансерватара геалагічнага кабінета Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта.

Удзельнічаў у Ніжагародскай і Палтаўскай комплексных экспедыцыях В. В. Дакучаева (Дакучаеўская школа глебазнаўства).

Быў абавязковым удзельнікам сесій Міжнароднага геалагічнага кангрэса (МГК), выступаў з дакладамі і ініцыятывай аб’яднання навукоўцаў розных краін у галіне вывучэння складу горных парод. На 8-й сесіі МГК (Парыж, 1900) было прынята рашэнне выдаць у працах Кангрэса Петраграфічны слоўнік, складзены Ф. Ю. Левінсон-Лесінгам.

У 1919 годзе абраны петрографам Геалагічнага камітэта.

У 1919—1923 гадах — Старшыня аддзялення геалогіі, мінералогіі і аграноміі Петраградскага ўніверсітэта.

Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1