Кінатэатры ў Гродна існуюць з 1908 года. На 2022 год у Гродна працуюць 5 кінатэатраў, уключаючы 4 кінатэатра, якія падкантрольныя дзяржаўнай структуры КУП «Гроднааблкінавідэапракат».

Гісторыя Колькасцькінатэатраўу розныя гады: 1920-я4 1930-я7 19413 20205 Першы кінематограф «Электра-Біёграф» у Гродна пачаў дзейнічаць у 1908 годзе ў доме Чартка на вуліцы Саборнай (зараз - вул. Савецкая), адчынены местачкоўцам Якавам Крывапіскам.

У 1911-1912 гады ў Гродна адкрыліся кінатэатры «Люкс» і «Сатурн». Кінематограф «Люкс» быў перабудаваны мешчанінам Раманам Завістоўскім з уласнага дома.

У траўні 1914 года быў зацверджаны план двухпавярховага цаглянага будынку, які быў прадстаўлены капітанам у адстаўцы Сяргеем Манастырскім. Кінатэатр у ім адкрыўся ў жніўні 1915 года і першапачаткова называўся «Эдэн» (Eden), пазней насіў назвы «Палац» (Palac), «Палонія» (Polonija), «Пан» (Pan). Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР – «Чырвоная зорка».

У 1920 гады ў Гродна працавала 4 кінатэатры: «Ліра», «Эдэн», «Люкс», «Сатурн». У 30 гады іх стала сем: «Аполла» (былы кінатэатр «Ліра»), «Маленькі люкс» (былы «Сатурн»), «Пан» (раней - «Эдэн» і «Палонія»), «Палац», «Пацеха», «Геліёс» і «Зосенька».

У 1940-1941 гады ў Гродна працавалі кінатэатры «Трэці інтэрнацыянал», «КІМ» (раней - «Зосенька») і «Чырвоная зорка».

У 1950 гады ў Занеманскай частцы горада з'явіўся кінатэатр імя Пушкіна. 4 жніўня 1950 года гродзенскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб будаўніцтве кінатэатра на 200 месц на скрыжаванні вуліц Беластоцкай (вул. Суворава) і Аўгустоўскай (вул. Курбатава). Але праз 3 дні рашэнне адмянілі, а зямельны ўчастак плошчай 3300 квадратных метраў пад будаўніцтва кінатэатра выдзелілі на вуліцы Ласасянскай. У 2000 кінатэатр імя Пушкіна быў пераабсталяваны пад більярдны клуб з барам і рэстаранам.

У 1961 годзе адкрыты кінатэатр «Гродна», які стаў першым шырокаэкранным, а затым і шырокафарматным кінатэатрам у вобласці.

У 1962 годзе распачалося будаўніцтва кінатэатра «Космас» (адкрыўся ў студзені 1964). У верасні 2010 года ўпершыню ў горадзе ў ім пачалі паказваць фільмы ў 3D.

У лістападзе 1970 года на праспекце Касманаўтаў быў адкрыты кінатэатр «Усход» на 605 гледачоў.

У студзені 1987 года быў адкрыты кінатэатр «Кастрычнік», першы трохзальны кінатэатр на тэрыторыі БССР. Кінатэатр пабудаваны па індывідуальным праекце. У траўні 2002 года ў вялікай зале кінатэатра «Кастрычнік» упершыню ў Гродна была усталявана сістэма звука Dolby. У 2016 годдзе ў кінатэатры таксама ўпершыню ў Гродна была ўсталявана сістэма Dolby Atmos.

У 2009 была праведзена рэканструкцыя кінатэатра «Чырвоная зорка», а ў снежні 2014 года пасля рэканструкцыі будынку адкрыўся кінатэатр «Усход».

У сакавіку 2021 года ў гандлёва-забаўляльным комплексу «Трыніці» адкрыўся 5-зальны кінатэатр MOOON сеткі Silver Screen.

Спіс кінатэатраў Гродна У спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Гродна. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку.

Табліца: Назва — назва кінатэатра; Адкрыты — дата адкрыцця кінатэатра; Закрыты — дата закрыцця для неіснуючых кінатэатраў; Архітэктары — імя і прозвішча архітэктараў; Адрас — адрас, дзе знаходзіцца кінатэатр; Нататкі — дадатковыя тлумачэнні; Спасылкі — крыніцы;

Існуючыя Колерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры Назва АдкрытыАрхітэктарыАдрасВыяваНататкіСпасылкі Кастрычнік1987 вул. Паповіча, 33 залыКосмас1964 вул. Горкага, 49А1 зала з экранам 15 на 7 метраўУсход1970 прасп. Касманаўтаў, 41/1Начны кінатэатр; 1 зала з экранам 12 на 6 метраў.Чырвоная зорка1915Сяргей Манастырсківул. Сацыялістычная, 4Ранейшыя назвы - «Эдэн», «Палац», «Палонія», «Пан».MOOON2021 прасп. Янкі Купалы, 875-зальны мульціплекс

Закрытыя НазваАдкрытыЗакрытыАрхітэктарыАдрасНататкіСпасылкіГеліёс1930-яГлёрыявул. АжэшкаГродна1961вул. Савецкая, 9КІМ1930-явул. Карла Маркса, 2Да 1939 — «Зосенька»Кінатэатр імя Пушкіна19542000-евул. ЛасасянскаяЛюкс1911-1912вул. ДамініканскаяМаленькі Люкс1911-1912вул. Гараднічанская, 10 Да 1930-х — «Сатурн».Палац1930-явул. АжэшкаПацеха1930-явул. Ажэшка, 15Спартак1920-явул. Дамініканская, 26Да 1930 гадоў — «Ліра», да 1964 — «Аполла». Будынак знеслі падчас будаўніцтва новага корпуса універмага.Трэці інтэрнацыянал1939-1941

Спасылкі

Катэгорыя:Культура Гродна