Андрэй Васілевіч з князёў Друцкіх (2-я палова XIV ст. — 12 жніўня 1399) — вялікалітоўскі арыстакрат.
Сын друцкага князя Васіля Міхайлавіча. Згадваецца аднойчы, сярод загінулых у бітве на Ворскле 12 жніўня 1399 года, пры гэтым названы пасынкам князя Дзмітрыя Альгердавіча.
На думку А. В. Кузьміна, магчыма, таксама згадваецца судовай граматай вялікага князя Вітаўта як князь Андрэй Васіла ў спрэчцы з князем Свідрыгайлам за мяжу ўладання. Аднак, названая грамата, сумнеўная ад першай публікацыі, аказалася фальсіфікатам, зробленым паводле сапраўднай судовай граматы вялікага князя Вітаўта ў спрэчцы за ловішча паміж нейкім Вігайлам і не названым імем біскупам.
Нашчадкі князя Андрэя Васілевіча памерлі маладымі і бяздзетнымі да 19 красавіка 1411 года, калі вялікі князь Вітаўт перадаў частку іх вымарачных уладанняў — палову Блужы (колішнюю выслугу князя АндрэяVitoldiana. № 23. S. 30-31;Ochmański J. Powstanie i rozwój latyfundium biskupstwa wileńskiego (1387—1550): Ze studiów nad rozwojem wielkiej własności na Litwie i Białorusi w średniowieczu. — Poznań, 1963. S. 56-57;), Віленскаму капітулу.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Друцкія