Магілёўскі мост () — аўтадарожны арачны мост цераз канал Грыбаедава ў Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Каломенскі і Пакроўскі астравы.

Размешчаны па восі Лермантаўскага праспекта. Побач з мостам знаходзіцца праваслаўная Свята-Ісідараўская царква эстонскага праваслаўнага брацтва. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Пікалаў мост, ніжэй — Аларчын мост. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна (1,6 км) — «Садовая».

Назва вядомая з 1906 года і дадзена па Магілёўскай вуліцы, як тады называўся ўчастак цяперашняга Лермантаўскага праспекта паміж Екацярынінскім каналам і Фантанкай. Першапачаткова выкарыстоўвалася форма Магілёўскі пешаходны мост, але пасля рэканструкцыі 1912 года мост стаў транспартным і ўдакладненне «пешаходны» адпала. У савецкі час мост не быў перайменаваны, бо назву Лермантаўскі атрымаў Нова-Пецяргофскі мост на скрыжаванні Лермантаўскага праспекта з Абводным каналам.

Даўжыня моста 28,3 м, шырыня 24 м. У 1911—1912 гадах быў пабудаваны драўляны трохпралётны мост, які згарэў у 1941 годзе. Сучасны жалезабетонны мост пабудаваны ў 1951—1952 гадах.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Масты цераз канал Грыбаедава Катэгорыя:Жалезабетонныя масты