Малая Нява () — другі па велічыні рукаў дэльты Нявы пасля Вялікай Нявы. Адыходзіць ад яе ля Стрэлкі Васільеўскага вострава. Упадае ў Неўскую губу разам з Малой Неўкай паміж Пятроўскім і Крастоўскім астравамі. Даўжыня складае каля 4,25 км, шырыня — ад 200 да 400 м, глыбіня — 3—7 м.

З ракі Малая Нява выцякаюць рукавы Неўскай дэльты: Смаленка і Жданаўка.

Праз Малую Няву перакінутыя тры масты: Біржавы мост, Тучкоў мост, Мост Бетанкура. З 27 мая 2015 года пад Малой Нявой дзейнічае травалатарны тунэль, які злучае станцыю метро Спартыўная з Васільеўскім востравам.

Катэгорыя:Рэкі і каналы Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Рукавы і пратокі Нявы Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Балтыйскае мора