Лядовы палац () — спартыўна-канцэртны комплекс у Санкт-Пецярбургу, разлічаны на 12 300 гледачоў, прызначаны для правядзення спартыўных спаборніцтваў, музычных канцэртаў, выставак, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў, зала мае магчымасць трансфармацыі пад канкрэтныя патрэбы.

Стадыён будаваўся два гады з 1998 па 2000 гады, і першы матч быў згуляны ў красавіку 2000 года. Выдаткі на ўзвядзенне Палаца Спорту — каля 60 мільёнаў долараў. Лядовы Палац (пр. Пяцігодак, д. 1) быў пабудаваны да чэмпіянату свету па хакеі, які праводзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў 2000 годзе. Палац пабудаваны каля станцыі метро «Праспект Бальшавікоў» на месцы забалочанай пусткі.

Катэгорыя:Лядовыя арэны Расіі Катэгорыя:Спартыўныя збудаванні Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Канцэртныя залы Расіі