Уладзімір і Рагнеда — гістарычнае палатно Антона Ласенкі, захоўваецца ў калекцыі Дзяржаўнага Рускага музеяВладимир и Рогнеда .

«Уладзімір і Рагнеда» — першае палатно на тэму гісторыі Русі сярод заявак на званне акадэміка, да гэтага заяўкі былі творы на грэчаскія і рымскія гістарычныя сюжэты, скандынаўскія міфы або паводле паданняў антычнасці і сярэднявечнай Еўропы.

Гісторыя

Карціна створана Ласенкам як заяўка на атрыманне звання акадэміка.

Антон Ласенка атрымаў званне акадэміка і пасаду ад’ютант-прафесара.

Сюжэт карціны адносіцца да X стагоддзя. Дачка полацкага князя Рагвалода Рагнеда адхіліла сватанне наўгародскага князя Уладзіміра Святаславіча. Тады Уладзімір каля 980 года захапіў Полацк, забіў бацькоў і двух братоў Рагнеды, а яе сілай узяў у жонкі. На карціне Антон Ласенка паказаў момант, калі, убачыўшы адчай і гора Рагнеды, збянтэжаны князь спрабуе яе суцешыць.

Гістарычнасць карціны

Карціна не прэтэндуе на рэалістычнасць — яе змест мае ўмоўны характар. Кампазіцыя і дэкарацыі нагадваюць тэатральную сцэну, жэсты і міміка таксама падкрэслена тэатральныя, патэтычныя. Не выпадкова галоўнага героя мастак напісаў са свайго сучасніка, вядомага трагічнага акцёра .

Апісанне

Карціна з’яўляецца некалькі наіўнай і меладраматычнай, але ўпершыню прадставіла рускую старажытнасць наглядна, на прынятай у той час мастацкай мове.

Мастак не толькі стаў заснавальнікам расійскага гістарычнага жывапісу, але і адным з першых захаваў на палатне пачуцці і страсці сваіх герояў. Тым часам унутраныя перажыванні было прынята перадаваць у літаратуры, у тэатры. У выяўленчым мастацтве дэманстравалі парадныя партрэты або абстрагаваныя, ідэальныя вобразы.

Касцюм Уладзіміра складаецца з доўгай ніжняй тунікі з вузкімі рукавамі да запясця, якая пашыта з залататканай візантыйскай парчы і падпяразана шэрым шаўковым поясам, і нешырокіх аксамітных чырвоных нагавіц, калашыны якіх запраўлены ў чырвоныя саф’янавыя боты. Каўнер тунікі ўпрыгожаны нашытымі каралямі з каштоўнага камення. Вышыўкай і каштоўнымі камянямі абшыты таксама канцы рукавоў тунікі. Зверху апрануты плашч-апашань з чырвонага аксаміту, падшыты і аблямаваны . На галаве маладога князя з такога ж аксаміту высокая шапка з гарнастаевай апухай, якая аздоблена залатымі трохкутнікамі і плюмажам пышных пёраўБялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5.

Нягледзячы на асобныя гістарычныя недакладнасці (княжацкая шапка звычайна мела паўсферычны верх і не мела плюмажа з пёраў, а боты ў тыя часы былі па вышыні толькі да паловы галёнкі), агульны ўсходневізантыйскі характар параднага княжацкага касцюма Старажытнай Русі і яго канструкцыйныя асаблівасці заўважаны і перададзены мастаком, у той час як адзенне суправаджаючых Уладзіміра асоб і маладой служанкі Рагнеды, несумненна, больш позняга часу.

Літаратура Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5

Катэгорыя:Карціны са збораў Дзяржаўнага Рускага музея Катэгорыя:Карціны 1770 года Катэгорыя:Карціны на гістарычныя сюжэты