«Press Club Belarus» («Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб») — культурна-асветніцкая ўстанова, галоўнай мэтай якой з’яўляецца развіццё медыясупольнасці, першапачаткова створаная ў Варшаве вядомымі беларускімі журналістамі.

Місія Захаваць прафесію журналіста ва ўмовах падзення яе аўтарытэта і эканамічнай прывабнасці да моманту, калі стане магчымай значная сацыяльна-палітычная, эканамічная трансфармацыя Беларусі. Стымуляваць фармаванне канкурэнтнага медыярынку. Насычаць даверам дыскусію розных аўтараў на рынку напярэдадні і падчас пераўтварэнняўhttps://web.archive.org/web/20200702180718/https://press-club.by/about.

Гісторыя Працуе на платформе і пры падтрымцы «». Паводле правіл сеткі міжнародных клубаў, ён можа існаваць толькі ў краінах, дзе існуе свабода словаВ Варшаве официально начал работу Пресс-Клуб Беларусь. З кастрычніка 2014 года рэгулярна праводзіць сустрэчы ў Мінскуhttps://web.archive.org/web/20150401222327/http://press-club.by/%d0%bf%d1%80%d0%b0-%d0%bd%d0%b0%d1%81/. З’яўляецца месцам нефармальных сустрэчаў журналістаў з дыпламатамі, творцамі, а таксама іншымі асобаміПрэс-клубу Беларусь адзін год! Чарговая сустрэча беларускіх журналістаў у Варшаве.

Сярод заснавальнікаў клуба Юлія Слуцкая, Зміцер Новікаў, Аляксандр Старыкевіч, Алесь Ліпай, Аляксандр Уліцёнак, Аляксей Дзікавіцкі, Пётр Марцаў. Мэта праекта — дапамагчы беларускім журналістам і іншым медыям у працы для дэмакратызацыі Беларусі і свабоды слова ў СМІВ Варшаве заработал «Пресс-клуб Беларусь» naviny.by. Падчас Генеральнай асамблеі, якая адбылася ў Варшаве 3—5 чэрвеня 2013 года, «Press Club Belarus» быў прыняты ў , дзе атрымаў статус назіральнікаПрэс-клуб Беларусь прыняты ў Міжнародную асацыяцыю прэс-клубаў belarusinfocus.info.

У канцы 2015 года культурна-асветніцкая ўстанова «Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб» афіцыйна запрацавала ў Мінску. З лекцыямі і трэнінгамі там выступалі вядомыя журналісты, аналітыкі, даследчыкі медыя. «Press Club Belarus» таксама запусціў праекты: «MediaIQ» для фіксавання выканання беларускімі медыя журналісцкіх стандартаў і «LaunchME» як акселератар для тэхналагічных стартапаў у медыяіндустрыі. У 2020 годзе пачала працаваць «Акадэмія прэс-клуба» — нефармальная адукацыйная пляцоўка, дзе журналісты і медыяменеджары могуць атрымаць новыя веды і кампетэнцыі.

Рэпрэсіі 2020—2021 Напрыканцы 2020 года мінская сядзіба «Press Club Belarus» была абшукана, а шэраг актывістаў клуба былі затрыманы па абвінавачваннях у нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры: заснавальнік Юлія Слуцкая, праграмны дырэктар Ала Шарко, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі і аператар Пётр СлуцкіОсновательнице Пресс-клуба и трем сотрудникам предъявили обвинение. Они остаются под стражей TUT.BY. Па словах следчага, справа аб нясплаце падаткаў датычыцца «праекта грамадскага тэлебачання», якое быццам бы хацелі стварыць былыя журналісты дзяржаўных медыя. Юлія Слуцкая ўпэўнена, што прычынай затрымання і крымінальнай справы стала прафесійная дзейнасць«От следователя узнала, что дела касается проекта общественного ТВ. Юлия Слуцкая остается в СИЗО» . TUT.BY. 13 студзеня 2021 года сумеснай заявай адзінаццаці арганізацый (Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, Прававая ініцыятыва ды інш.) арыштаваныя супрацоўнікі «Press Club Belarus», а таксама Ксенія Луцкіна, экс-супрацоўніца Белтэлерадыёкампаніі, звязаная з медыяпраектам, былі прызнаны палітычнымі зняволенымі.

Нягледзячы на рэпрэсіі, «Press Club Belarus» прадоўжыў працу. 22 ліпеня 2021 года ў ходзе пагрому грамадскіх арганізацый у Беларусі стала вядома, што Мінгарвыканкам ліквідаваў «Press Club Belarus». Камітэт абароны журналістаў засудзіў рэпрэсіі ў дачыненні да «Press Club Belarus».

19 жніўня 2021 года Слуцкая і супрацоўнікі прэс-клуба выйшлі на волю паводле памілаванняfacebook.com/pressclubbelarus. Для гэтага ім давялося прызнаць віну, сплаціць 200000 BYN і падпісаць прашэнне на імя Аляксандра Лукашэнкі. Палову сумы сплацілі родныя Слуцкай, прадаўшы нерухомасць, другая часта была сплачаная з рахунку «Press Club Belarus». Апошні памілаваў чатырох палітвязняў да суда; Ксенія Луцкіна нічога не пісала і засталася пад арыштам.

28 верасня 2022 года Луцкіну асудзілі да васьмі гадоў пазбаўлення волі. У межах вызвалення палітвязняў у Беларусі ў 2024 годзе ў жніўні яна выйшла на волю па памілаванні.

Узнагароды «» (Юлія Слуцкая) (2021)

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Беларускія грамадскія арганізацыі Катэгорыя:Беларусы ў Польшчы Катэгорыя:Журналісцкія арганізацыі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2011 годзе Катэгорыя:Свабода слова Катэгорыя:Арганізацыі Беларусі, ліквідаваныя рэжымам Лукашэнкі (2021) Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі