Узнагаро́ды Белару́скай Наро́днай Рэспу́блікі ўручаліся і ўручаюцца ўладамі рэспублікі, у прыватнасці Радай Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнанні. У 2016 годзе Рада БНР заявіла пра аднаўленне ўручэння ўзнагародаў, а ў 2018 годзе — пра заснаванне юбілейнага медаля ў гонар стагоддзя БНР.

Першыя ўзнагароды

Жалезны «Крыж за Бацькаўшчыну». Зацверджаны ў 1918 годзе. Узнагароджваліся асобы — змагары за Беларускую Народную Рэспубліку. Полацкі Беларускі крыж. Зацверджаны Радай БНР 26 студзеня 1920 года. Меў пяць ступеняў з дзяленнем на дзве катэгорыі — вайсковую і цывільную. Ордэн меў шасціканцовую форму і быў пакрыты белай эмаллю з пазалочанымі кантамі. Надаваўся для ўзнагароджання як у вайсковы, так і ў мірны час «за асаблівыя заслугі грамадзянам БНР перад Бацькаўшчынаю».

Сучасныя ўзнагароды 1 верасня 1949 года дэкрэтам прэзідэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка быў заснаваны шэраг узнагародаў. Дэкрэт усталёўваў статутную камісію ў складзе:

старшыня генерал Францішак Кушаль доктар Станіслаў Грынкевіч магістар права Лявон Галяк мастак Пётр Мірановіч невядомы (Міхась Тулейка?)

Статуты, распрацаваныя камісіяй, былі зацверджаныя 5 жніўня 1951 года. Узнагароды прызначаліся як для вайскоўцаў, так і для цывільных «заслужаных беларусаў».

Ордэн Пагоні. Зацверджаны 1 верасня 1949 года, першыя ўзнагароджаныя — 5 жніўня 1951 года. Мае пяць класаў (ступеняў). Выконваецца з золата ці срэбра, вешаецца на бел-чырвона-белай стужцы. У цэнтры выява Пагоні, на шырокіх промнях крыжа літары «БНР», на цэнтральным верхнім промні пазначаная ступень. На адваротным баку — парадкавы нумар. Найвышэйшая ўзнагарода Беларускай Народнай Рэспублікі, надавалася «асобам, якія выдатна спрычыніліся да здабыцця незалежнасці, аб'яднання ўсіх беларускіх земляў, або да ўзмацавання незалежнасці і росквіту беларускай дзяржавы». Сярод узнагароджаных — генерал Міхал Вітушка. 24 лістапада 2022 года Рада БНР абвясціла пра абнаўленне Статута Ордэна Пагоні і заснаванне Медаля Ордэна Пагоні.Рада БНР абвяшчае пра абнаўленьне Статуту Ордэна Пагоні і заснаваньне Мэдаля Ордэну Пагоні Ордэн Зялезнага Рыцара. Зацверджаны 1 верасня 1949 года, першыя ўзнагароджаныя — 5 жніўня 1951 года. Мае пяць ступеняў: Вялікі Крыж, Камандорскі Крыж, Кавалерыйскі Крыж, Залаты Крыж, Срэбны Крыж. Вешаецца на стужцы чырвонага (цёмнага) і зямельнага (бурага) колераў. Шаблі на стужцы з таго ж металу, што і на ордэне. На трох горных промнях — літары «БНР». На адваротным баку — парадкавы нумар. Надаваўся за «выдатныя ваенныя ўчынкі». Медаль Партызана. Зацверджаны 1 верасня 1949 года, першыя ўзнагароджаныя з 5 жніўня 1951 года. Мае дзве ступені, выконваецца адпаведна з золата і срэбра. Стужка — чырвона-зямельна-зялёная. На стужцы медаля I ступені два скрыжаваных ружжа. На відавым баку ў коле два скрыжаваных ружжа, над імі літары «БНР». На адваротным баку парадкавы нумар. Надаваўся «беларусам, якія змагаліся ў радах Беларускай нацыянальнай партызанкі за незалежнасць Беларусі супраць акупантаў».

У 2016 годзе XXIX сэсія Рады БНР пацвердзіла дзейнасць уведзеных у 1949 годзе ўзнагародаў і заявіла аб будучых зменах у іхныя статуты.

Медаль да стагоддзя БНР. Зацверджаны дэкрэтам Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы ў снежні 2018 года. Надаваўся «за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за даследванні і папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі». Сярод узнагароджаных — Джым Дынглі, Адам Мальдзіс, Арнольд Мак-Мілін, Радзім Гарэцкі, Аляксей Марачкін, Леў Талбузін (усяго больш за 130 чалавек). Медаль за баявыя заслугі. Зацверджаны Дэкрэтам Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы ад 21 студзеня 2023 года.Мэдаль БНР за баявыя заслугі