Nexuiz — камп’ютарная гульня ў жанры шутар ад першай асобы, створаная кампаніяй Alientrap. Гульня распаўсюджваецца на ўмовах вольнай ліцэнзіі GNU GPL і з’яўляецца абсалютна бясплатнай. Nexuiz выкарыстоўвае гульнявы рухавік DarkPlaces, які быў заснаваны на рухавіку Quake, і падтрымлівае аперацыйныя сістэмы Linux, Mac OS X, OpenSolaris і Microsoft Windows. Першая версія была выпушчана 31 мая 2005 года.
Лагатып гульні заснаваны на кітайскім іерогліфе 力, які азначае «сіла». Гэты ж іерогліф выкарыстоўваецца для унутрагульнявых бонусаў.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, на сакавік 2010 года гульня «Nexuiz» была спампаваная чатырма мільёнамі унікальных карыстальнікаў.
Распрацоўка гульні спыненая, «духоўным працягам» з’яўляецца Xonotic. Апошняя актуальная версія 2.5.2 з’явілася ў сетцы 1 кастрычніка 2009 года.
Зноскі
Спасылкі Афіцыйны сайт «Nexuiz» Афіцыйны сайт рухавіка «DarkPlaces» Файл канфігурацыі на рускай
Катэгорыя:Відэагульні 2005 года Катэгорыя:Гульні для Linux Катэгорыя:Гульні для macOS Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Відэагульні з трохмернай графікай Катэгорыя:Шутары ад першай асобы