Свята-Ануфрыеўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Спорава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя Першы вядомы храм быў узведзены ў 1890—1900 гады. Ён быў 3-х купальны, драўляны. 7 красавіка 1944 года храм быў спалены.

15 верасня 2008 года была зарэгістравана грамада, якая стала ўзводзіць на месцы спаленага новы храм. Храм збудаваны з газасілікатных блокаў, мае 5 невялікіх, 1 вялікі купал і званіцу.

7 снежня 2013 года Іаан, епіскап Брэсцкі і Кобрынскі, здзейсніў чын асвяшчэння храма. Яму саслужылі: Сакратар Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Пётр Романовчі, Благачынны цэркваў Бярозаўскай акругі протаіерэй Георгій Шаўцоў, в. а. настаяцеля храма протаіерэй Уладзімір Глушак і духавенства благачыння.

Пасля богаслужэння быў здзейснены хросны ход і адслужаны малебен. Іаан прамовіў пропаведзь на тэму любові і праяўлення міласэрнасці да блізкіх, павіншаваў айца настаяцеля і прыхаджан храма са святам.

Настаяцелем храма з’яўляецца Мікалай ШустаўЦарква прападобнага Ануфрыя Вялікага, в. Спорава.

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Спорава Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:2013 год у Беларусі