Царква Святой Марыі Магдаліны — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Сігневічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Кастрычніцкая, 21.

Гісторыя На тэрыторыі аграгарадка Сігневічы ніколі не было праваслаўнага храма. Рашэнне аб будаванне царквы было прынята разам з утварэннем рэлігійнай грамады на першым сходзе жыхароў вёсак: Сігневічы, Маравіль, Мар’янова і Зарэчча. Сход праходзіў 8 снежня 2009 года. Закладзіны храма адбыліся 23 жніўня 2010 года.

1 ліпеня 2014 года настаяцелем храма быў прызначаны іерэй Аляксей Асіпчук.

Будаўніцтва храма завершана ў 2015 годзе, ён быў асвечаны 4 жніўня Іаанам, епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім.

Пры храме дзейнічае Нядзельная школаХрам Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны, в. Сігневічы.

Літаратура Семенюк, О. В агрогородке Сигневичи Березовского района освящен новый храм в честь Равноапостольной Марии Магдалины / Ольга Семенюк // Брестская газета. — 2015. — 13 августа. Чиж, В. Престольный праздник в Сигневичах: [о праздновании престольного праздника будущего храма] / Валентина Чиж // Маяк. — 2012. — 22 августа.

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Сігневічы Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:2015 год у Беларусі