Вялікая Радужная вуліца (, ) — вуліца ў Наваполацку.

Апісанне Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада ў раёне катэджнай забудовы. Цягнецца паўколам з поўначы на поўдзень паміж вуліцай Маладзёжнай і берагам Заходняй Дзвіны, перасякаючы вуліцу Сонечную. Працягласць вуліцы складае каля 1 км. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца. На процілеглым беразе Заходняй Дзвіны знаходзіцца вёска Чарнешчына.

Зноскі

Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка

Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка