Дом па Савецкай вуліцы, 20 — будынак у Гомелі, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада.

Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы. Помнік архітэктуры стылю мадэрн. У савецкі час на 1-м паверсе размяшчаўся магазін, на 2-м — грамадская ўстанова, 3-і выкарыстоўваўся пад жыллё. Цяпер будынак займае Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага.

Архітэктура Будынак Г-падобны ў плане, трохпавярховы. Кампазіцыя галоўнага фасада трохчасткавая. Цэнтральная вылучана лучковым шчытом і паўцыркульнымі аркамі. Па восі фасада зроблены арачны праезд. Асноўную дэкаратыўную нагрузку нясуць верхнія паверхі. Вокны левай часткі будынка згрупаваны папарна, правай — па 3 у кожным радзе. Фасады завяршае антаблемент з дэкаратыўным арнаментальным фрызам.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гомеля Катэгорыя:Савецкая вуліца (Гомель) Катэгорыя:XX стагоддзе ў Гомелі Катэгорыя:Збудаванні Гомеля ў стылі мадэрн