Дом па Савецкай вуліцы, 12  — будынак у Гомелі, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада.

Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы. У Другую сусветную вайну часткова разбураны, адноўлены ў 1950 годзе. У архітэктуры будынка выявіліся рысы стылізатарска-эклектычнай плыні.

Архітэктура П-падобны ў плане трохпавярховы будынак. Фасады папавярхова расчлянёны карнізнымі паясамі і лапаткамі. 2-і паверх расчлянёны лучковымі, 3-і — паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Фрыз антаблемента цэнтральнай часткі вырашаны ў выглядзе аркатурнага пояса з дэкаратыўнымі машыкулямі. Бакавыя часткі завершаны вежамі з байніцамі. У бакавых нішах скульптурныя ідылічныя выявы сялян з дарамі прыроды. Унутраная планіроўка анфіладная. На 1-м паверсе — гандлёвыя ўстановы, 2-і і 3-і выкарыстоўваюцца пад жыллё.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гомеля Катэгорыя:Савецкая вуліца (Гомель) Катэгорыя:XX стагоддзе ў Гомелі Катэгорыя:Збудаванні Гомеля ў стылі эклектыкі