Палявая вуліца (, ) — невялікая вуліца ў Наваполацку.
Апісанне Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада паміж 9-м мікрараёнам і царквой евангельскіх хрысціян-баптыстаў у раёне катэджнай забудовы. Цягнецца з захаду на ўсход ад вуліцы Маладзёжнай у бок Заходняй Дзвіны да вуліцы Рачной. Працягласць вуліцы складае 280 метраў. З паўночнага боку да вуліцы прымыкае дыспетчарскі пункт гарадскога транспарту "Падкасцельцы".
Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка
Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка