Малая Рачная вуліца (, ) — невялікая вуліца ў Наваполацку.
Апісанне Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада паміж 9-м мікрараёнам і царквой евангельскіх хрысціян-баптыстаў у раёне дыспетчарскай станцыі гарадскога транспарту «Падкасцельцы». Цягнецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход ад вуліцы Палявой да вуліцы Рачной паралельна вуліцы Маладзёжнай. Працягласць вуліцы складае 200 метраў. Забудавана індывідуальнымі дамамі катэджнага тыпу. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца.
Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка
Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка