Юбілейная вуліца (, ) — вуліца ў цэнтральнай частцы Наваполацка.

Апісанне Размешчана ў цэнтральнай частцы горада (3-ці мікрараён) і цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад вуліцы Маладзёжнай да вуліцы Блахіна. Працягласць вуліцы складае 450 метраў, шырыня — па адной паласе ў кожны бок. Рэгулярны рух грамадскага транспарту па вуліцы адсутнічае.

Сацыяльныя аб’екты басейн "Садко" аптэка яслі-сад № 10 інтэрнаты № 1 і № 3 ПДУ станцыя хуткай дапамогі Белдзяржстах дзіцячая бібліятэка імя А. С. Пушкіна

Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка

Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка