Лясныя могілкі — дзеючыя могілкі ў Заводскім раёне Мінска.

Гісторыя Ідэя стварэння могілак з’явілася ў 2013 годзе. У 2018 годзе праект быў вынесены на грамадскае абмеркаванне; планавалася зрабіць тры зоны пахаванняў: традыцыйныя з двайнымі ўчасткамі, газонныя без надмагільных узгоркаў і агароджаў, а таксама калумбарыі для захавання праху пасля крэмацыіНовыя могілкі з’явяцца ў Мінску ля Малога Трасцянца //Новы час, 04.11.2018. Актыўнае будаўніцтва першай чаргі пачалося ў снежні 2019 годаНовое кладбище «Лесное» примет первые захоронения в конце мая // Городская Ритуальная Служба. На могілках быдо запланавана будаўніцтва адміністратыўна-бытавога будынка з рытуальнай залай, акрамя таго, участак зямлі быў зарэзерваваны пад будаўніцтва царквыCергей Плыткевич.КЛАДБИЩЕ, ГДЕ ВАС ПОКА НЕ ЖДУТ… // Планета Беларусь.

1 сакавіка 2021 года могілкі афіцыйна пачалі дзейнічацьКладбище «Лесное». 2 сакавіка 2021 года пачаліся пахаванніhttps://minsknews.by/na-novom-kladbishhe-lesnoe-proizvedeny-pervye-zahoroneniya/ .

Размяшчэнне Знаходзяцца па адрасе: Мінск, Смілавіцкі тракт, 29. Размешчаны за МКАДам недалёк ад часткі Трасцянецкага мемарыяла і гарадскога палігона бытавых адходаў.

Да могілак ад магілёўскай шашы ідзе грунтовая дарога, туды ад станцыі метро Аўтазаводская ходзіць аўтобус 178э.

Плошча першай чаргі некропаля складае 34,69 гаПод Минском строят крупное кладбище «Лесное» // Мinsknews.by, а ўсяго пад могілкі адведзена каля 70 га.

Каля могілак пабудавана вялікая паркоўка для рытуальнага і легкавога траспартуМогілкі ў Шабанах і на паўднёвы ўсход ад Мінска // Блог Андрэя Берастоўскага.

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках Серж Мінскевіч (1969—2022) — беларускі паэт і перакладчык. Андрэй Зельцэр (?-2021) — праграміст, забіты ў перастрэлцы супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Спасылкі Кладбище «Лесное» на сайце УП «Спецыялізаваны камбінат камунальна-бытавога абслугоўвання» Кладбище Лесное Лясныя могілкі // Минск старый и новый Как выглядит с высоты новое минское кладбище и сколько мест осталось на старом КЛАДБИЩЕ, ГДЕ ВАС ПОКА НЕ ЖДУТ… Могілкі ў Шабанах і на паўднёвы ўсход ад Мінска // Блог Андрэя Берастоўскага (фотаграфіі могілак)

Катэгорыя:Могілкі Мінска