Вуліца Ктатарава (, ) — вуліца ў паўночна-заходняй частцы Наваполацка, названая ў гонар першага кіраўніка Наваполацкага НПЗ Алега Ктатарава.
Апісанне Першапачатковая назва - вуліца Нафтавікоў. У 1975 годзе вуліца атрымала сучасную назву. Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада (3-ці мікрараён) і цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад узбярэжжа Заходняй Дзвіны да прамзоны і трамвайнага дэпо, пасля чаго пераходзіць у вуліцу Прамысловую. Вуліца перасякае такія вуліцы, як Паркавая і Маладзёжная, да яе прымыкаюць вуліцы Школьная, Дзяржынскага, Блахіна і Слабадская. Працягласць вуліцы складае 2700 метраў. Забудова тыпавая, цагляная і панэльная, з павярховасцю пераважна ў 5 паверхаў.
Сацыяльныя аб’екты Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны каледж Наваполацкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў магазіны АЗС
Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка
Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка