76-я гвардзейская Чарнігаўская Чырванасцяжная дэсантна-штурмавая дывізія — найстарэйшае падраздзяленне Паветрана-дэсантных войскаў Расіі. Сфармавана 1 верасня 1939 года. Дыслакавана ў горадзе Пскоў, адзін з парашутна-дэсантных палкоў размешчаны ў прыгарадным пасёлку Чарэха. У гады Вялікай Айчыннай вайны баявы шлях дывізіі звязаны з абаронай гарадоў, якія пасля сталі гарадамі-героямі: Адэсы, Севастопаля, Керчы, Сталінграда. Прайшоўшы праз Курскую дугу, фарсіраванне Дняпра, а таксама баі ў Беларусі, дывізія скончыла вайну ў Германіі. У постсавецкі час дывізія ўдзельнічала ў абедзвюх чачэнскіх кампаніях і вайне ў Паўднёвай Асеціі.

Падраздзяленні 104-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны чырванасцяжны полк 1140-ы гвардзейскі двойчы Чырванасцяжны артылерыйскі полк 234-ы гвардзейскі Чарнаморскі дэсантна-штурмавы полк 237-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны Таруньскі Чырванасцяжны полк (расфармаваны ў 2001 годзе) 4-ы зенітны ракетны полк (былы 165-й асобны зенітны ракетны дывізіён) 656-ы асобны інжынерна-сапёрны батальён 242-я асобная ваенна-транспартная авіяцыйная эскадрылля 3996-ы ваенны аэрамабільны шпіталь

Спасылкі Афіцыйны сайт дывізіі.

Катэгорыя:Дывізіі Расіі Катэгорыя:Дывізіі СССР Катэгорыя:Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Чырвонага Сцяга Катэгорыя:З’явіліся ў 1939 годзе Катэгорыя:Паветрана-дэсантныя войскі Расіі