Эвалюцыя () — працэс неантагенетычнага , аднаўзроўневай якаснай трансфармацыі, працэс структурнай змены чагосьці ад аднаго стану да іншага. Эвалюцыя (у процівагу рэвалюцыі) — працэс развіцця, які складаецца з паступовых колькасных змяненняў, без рэзкіх скачкоў.
Біялагічная эвалюцыя — незваротнае і накіраванае гістарычнае развіццё жывой прыроды, якое суправаджаецца змяненнем генетычнага складу папуляцый, фарміраваннем адаптацыі, утварэннем і выміраннем відаў, пераўтварэннем экасістэм і біясферы ў цэлым. Біялагічная эвалюцыя вывучаецца эвалюцыйнай біялогіяй.
Існуе некалькі эвалюцыйных тэорый, агульным для якіх з’яўляецца сцвярджэнне, што існуючыя цяпер формы жыцця з’яўляюцца нашчадкамі іншых формаў жыцця, што існавалі раней. Эвалюцыйныя тэорыі адрозніваюцца тлумачэннем механізмаў эвалюцыі. У дадзены момант найбольш распаўсюджанай з’яўляецца , якая з’яўляецца развіццём тэорыі Дарвіна.
Катэгорыя:Эвалюцыйная біялогія Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы