8-я вуліца Іншагародняя — вуліца ў заходняй частцы горада Гомеля. Названая ў 1930-я гады ў сувязі з селішчам тут іншагародніх. Працягласць каля 430 м, ад вул. Азёрнай да пуцеправода з вул. Уладзімірава.

Перасякае вуліцы Уладзімірава (цераз пуцеправод) Іншагародняя Барыса Царыкава Азёрную

Гісторыя Забудоўвалася аднапавярховымі хатамі сядзібнага тыпу. Сучаснае аблічча вуліцы пачало складацца ў 1960-я гады, калі ў горадзе пачалося інтэнсіўнае будаўніцтва жылля. З 1970 года забудоўваецца 9-павярховымі дамамі.

На вуліцы размешчаныя завод Станочных вузлоў аптэка аддзяленне сувязі СПТУ-126 мясцовых промыслаў дзіцячыя садкі

Катэгорыя:Вуліцы Гомеля