Навальніца-С () — беларуская самаходная станцыя радыё-электроннай барацьбы, прызначаная для стварэння перашкод у электроніцы і перахопе беспілотных лятальных апаратаў. Распрацава «КБ Радар» у рамках спецыяльнай серыі сістэм для барацьбы з дронамі «Навальніца» і прэзентавана 28 кастрычніка 2016 года.
Агляд Апісанне Грунтуецца на самаходным аўтамабільным шасі. Прапануецца прымяненне двухвосевага мікрааўтобуса з патрабаванымі характарыстыкамі рухомасці, на якім размяшчаецца ўсё неабходнае абсталяванне. Унутры кабіны змяшчаюцца сродкі кіравання і апрацоўкі сігналу. За межамі корпуса машыны-носьбіта прысутнічаюць некалькі апорных прылад, у тым ліку дзве тэлескапічныя мачты, пры дапамозе якіх антэны прапануецца падымаць на рабочую вышыню. На мачтах машыны-носьбіта змяшчаюцца два асноўных антэнных блока. У цэнтральнай частцы даху размяшчаецца антэна, змешчаная пад паўсферычным абцякальнікам. Яна звязаная з модулем радыётэхнічнай разведкі і адказвае за выяўленне радыёсігналаў. Разам з перадатчыкам перашкод ужываецца другая антэнная прылада, якая мае ў сваім складзе скрынчаты кажух і антэну. Гэта прылада можа наводзіцца па азімуце. Таксама ёсць трэцяя стойка невялікай вышыні, на якой размешчаны оптыка-электронныя сродкі назіранняСистемы борьбы с БПЛА «Гроза-С» и «Гроза-Р» (Беларусь) // Военное обозрение, 28 февраля 2017.
Галоўнымі вартасцямі сістэмы, са слоў беларускіх спецыялістаў, з’яўляецца выяўленне з’яўлення БПЛА ў межах зоны дзеяння станцыі і адсочванне іх перамяшчэння, шырокі дыяпазон частот рыдыёразведкі, выяўленне і падаўленне каналаў кіравання БПЛА ад наземнага пункта кіравання і каналаў перадачы даных з БПЛА на наземны пункт кіравання, эфектыўнае падаўленне навігацыі дронаў, звод з вызначанага маршруту або прымус да аварыйнай пасадцы, малы час разгортвання і згортвання станцыіСтанция радиоэлектронной борьбы с беспилотными летательными аппаратами «Гроза-С» (на шасси военных автомобилей) .
ТТХ Паводле даных вытворцы: Параметры Значэнне Дыяпазон разведваных частот 100 — 6000 Мгц Дыяпазон падаўляных частот 100 — 6000 Мгц Далёкасць радыёразведкі сігналаў БПЛА (перадача даных ад БПЛА) Да 50 км Далёкасць радыёразведкі перадатчыка на наземным ПК (канал кіравання) Да 10 км Далёкасць радыёпадаўлення перадатчыка на БПЛА (прыём сігналаў кіравання) Да 30 км Далёкасць радыёпадаўлення прыёмніка наземнага ПК (канал даных і тэлеметрыі) Да 10 км Далёкасць радыёпадаўлення навігацыйнага прыёмніка на БПЛА Да 40 км Далёкасць пастаноўкі дэзінфармацыйных перашкод навігацыйнаму прыёмніку на БПЛА Да 40 км Час разгортвання 10 хвіл Электрасілкаванне 220В ± 10 %, 50Гц Экіпаж 4 чалавекі
Мадыфікаванне Як паведаміў у кастрычніку 2020 года Дзяржваенпрам, абапіраючыся на вопыт эксплуатацыі станцыі ў розных кліматычных умовах і пажаданняў карыстальнікаў ранніх версій, спецыялістамі ААТ «КБ Радар» былі зроблены ўдасканаленні ў канструкцыі і праграмным забеспячэнні станцыі. Па выніку дапрацовак падвышаная ступень аўтаматызацыі работы, істотна скарочаны час разгортвання і значна зменшана колькасць аперацый, што выконваюцца экіпажам для прывядзення з паходнага становішча ў баявое. Таксама павялічана ўстойлівасць комплексу да экстрэмальна спякотнаму клімату. Значна перапрацаваны аператарскі адсек, павышана яго эрганамічнасць. Мадыфікаваная версія станцыі была высока ацэнена замежнымі заказчыкамі і хутка пастаўлена на экспартОАО «КБ Радар» модернизировало станцию радиоэлектронной борьбы с БПЛА «Гроза-С» .
Эксплуатанты Техника парада. Станция «Гроза-С» // Белтелерадиокомпания, 29 июня 2018 Азербайджанцы используют белорусские системы РЭБ для уничтожения армянских дронов // Аргументы недели, 4 ноября 2020 СМИ: Беларусь поставляла в Сирию комплексы «Гроза-С» // Актуальные новости, Нина Лукашева, 8 сентября 2020 Беларусь столбит место на оружейном рынке Ближнего Востока // Naviny.by, 23 ноября 2019 (атрымана ад ААЭ)
Баявое выкарыстванне Грамадзянская вайна ў Сірыі У маі 2018 года з’явілася інфармацыя, згодна з якой, урадавыя сілы Башара Асада валодаюць беларускай «Навальніцай» і ўжо выкарыстоўвалі яе супраць амерыканскіх БПЛА, руйнуючы сістэмы сувязі і выводзячы з ладу самалёты РЭБ Lockheed EC-130H Compass CallБеларусь выходит в лидеры на рынке средств радиоэлектронной борьбы, Не исключено, что белорусская электроника двойного назначения применялась в ходе боевых действий в Сирии (4 мая 2018). 18 жніўня 2020 года, па паведамленні Пентагона, у небе над заходняй часткай правінцыі Ідліб былі адначасова страчаны адразу два ўдарна-разведвальных дроны MQ-9 Reaper («Жнец»), якія выляталі парай на баявое заданне з ракетамі AGM-114R9X на борце. Як высветлілася пазней, БПЛА ліквідаваны байцамі ўрадавай армія, якія выкарыстоўвалі для гэтага беларускую сістэму РЭББелорусская «Гроза-С» в Сирии вырвала зубы у американских «Жнецов» // Discred, 15 сентября 2020. Грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014 па 2020) Летам 2020 года ў Інтэрнэце былі апублікаваны фатаграфіі комплексу «Навальніца-С», які належыць прыхільнікам Халіфа Хафтара. Сістэма была перададзена байцам ад ААЭ, якія ў сваю чаргу купілі яе непасрэдна ў БеларусіБелорусские системы РЭБ выводят из строя турецкие дроны над Ливией // Avia.pro, 27 июня 2020.
Комплесы «С» і «6» змаглі абясшкодзіць 11 турэцкіх БПЛА, якія належалі прыхільнікам Фаіза СараджаБелорусская «Гроза» засветилась в воюющей Ливии . Калумніст газеты «Военно-промышленный курьер» Віталь Арлоў са спасылкай на неназваныя крыніцы заявіў, што за перыяд 2019—2020 гадоў колькасць абясшкоджаных беспілотнікаў меркавана большая, і сістэмы «Навальніца» могуць быць датычны да страты 78 ударных БПЛА «Байрактар ТБ-2» і двух MQ-9 Reaper, якія выкарыстоўваліся ВПС ЗША і Італіі для разведвальных палётаў у зоне баявых дзеянняўВиталий Орлов. Хитрые минские «Грозы» // Газета "Военно-промышленный курьер", выпуск № 31 (894) за 17 августа 2021 года.. У той жа час частка з названага збіта расійскім ЗРК «Панцыр»Боевое применение белорусских комплексов РЭБ. Не факт.. Канфлікт у Нагорным Карабаху (2020) 4 лістапада 2020 года ў сеткі з’явіліся паведамленні, што азербайджанская армія выкарыстоўвае беларускую сістэму РЭБ «Навальніца-С» для барацьбы з дронамі праціўнікаВ Азербайджане рассказали о том, что сбивают беспилотники Армении при помощи белорусских комплексов «Гроза-С» (4 ноября 2020). Сістэмы былі набыты Азербайджанам у беларускіх распрацоўшчыкаў прыкладна ў 2018 годзе. У Баку паведамляецца, што гэты комплекс у пачатку лістапада знішчыў адзін армянскі беспілотнік у Тавузскім раёне.
Гл. таксама Навальніца-Р Навальніца-6 РАК «Берсерк»
Зноскі
Спасылкі Станцыя радыёэлектроннай барацьбы з беспілотнымі лятальнымі апаратамі «Навальніца-С» (на шасі грамадзянскіх аўтамабіляў) на афіцыйным сайце КБ «Радар» Станцыя радыёэлектроннай барацьбы з беспілотнымі лятальнымі апаратамі «Навальніца-С» (на шасі ваенных аўтамабіляў) на афіцыйным сайце КБ «Радар»
Катэгорыя:Навальніца (РЭБ) Катэгорыя:З’явіліся ў 2016 годзе Катэгорыя:Канфлікт у Нагорным Карабаху (2020)